Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рускім духу і наʻт шмат у беларускай мове.. Гэта быў праўдзівы дэмакрата, якога праймала кожная вестка аб барацьбе за волю і які палаў думкаю аб агульным звольненьні ад прыгону "простых" людзей. І ось дзеля гэтага весткі аб французскай рэвалюціі знайшлі одгук і ў творах Сырокомлі, а чым ён у 1848 годзе так пісаў:

Заходзіць сонца пагодняга лета,
Веіць вецер з заходніх нябёс;
Здароў будзь, вецер! з далёкага сьвета
Добрыя ж весьці ты да нас прынёс.
Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весьці!
Там на Заходзе праліваюць кроў,
Б'юцца для славы, свабоды і чэсьці,
І робяць вольных людзей з мужыкоў...

Сырокомля - гэта "лірнік вясковы", браўшы з беларускіх сёлаў свае абразы і снаваўшы народнымі матывамі свае арыгінальныя песьні.

З усіх выжэйпамянутых песьняроў першым паэтам, паважна паглядзеўшым на беларускую мову, як на мову здатную да літэратуры, быў Вінцук Дунін-Марцінкевіч.

Дунін-Марцінкевіч, добра разумеючы значэньне роднае мовы ў справе асьветы, пачаў адразу пісаць вялікшыя і паважнейшыя творы ў жывой беларускай мове. Дзеля гэтага ён перакладае на беларускую мову найвялікшы паэтыцкі твор таго часу і найлепшы адбітак быту беларускае шляхты - Міцкевічаўскага "Пана Тадэуша". Адначасна зьялўюцца адзін за адным яго арыгінальныя творы: сцэнічныя "Селянка" і "Залёты" і паэмы "Гапон“, „Шчароўскія дажынкі", "Купальля“, „Вечарніцы" і шмат дробных вершаў, з якіх многія і дагэтуль ходзяць па Беларусі ў рукапісах.

Значэньне твораў Марцінкевіча, сказаў бы, скарэй пэдагогічна - выхаваўчае, чымся артыстычнае, бо у сваіх творах Марцінкевіч хацеў "заахвоціць нашага беларускага мужыка і бедную шляхту да навукі", а "багатых людзей нашае старонкі, што