Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
II.

Беларуская літэратура, г. зн. пісаная моваю "якою — як казаў у 1846 г. Ян Чачот у прадмове да свайго зборніка народных песьняў — у памяці нашай жывучыя яшчэ, старэнькія паны між сабой гаварыць любілі, якою дагэтуль гаворыць паны і аканомы з сялянамі, у якой пісана калісь у нас акты ўрадовыя", зьявілася на сьвет ужо даўно, але, дзякуючы гістарычным варункам у якіх знаходзілася Беларусь, доўга ёй прыходзілася заставацца няведамай шырокаму грамадзянству, шмат прышлося ёй перайці этапаў, пакуль, наканец, не заваявала сабе таго пачэснага і належнага месца, якое заняла і што раз больш займае ў апошнія часы.

Першым беларускім пісьменнікам XIX веку, аб якім дайшлі да нас весткі і творы якога сустракаюцца ўжо ў 1809 годзе, зьяўляецца Ян Баршчэўскі.

Але як Баршчэўскі, так і ўсе іншыя беларускія пісьменнікі першай палавіны 19-га веку (Манькоўскі, Рыпінскі) - гэта толькі людзі, хацеўшыя паказаць, што нядаўная дзяржаўная мова не павінна закідацца і заганяцца насільна гістарычнымі абставінамі ў курныя хаты. Яны бачылі сваім прарочым вокам паэтаў, што жывая мова цэлага народу не загіне, а расьцвіце ўзноў у свой час.

Да беларускіх пісьменьнікаў сярэдзіны 19-га веку трэба аднесьці Чачота, Сырокомлю (Кондратовіча), Дунін-Марцінкевіча.

Першы з іх найбольш вядомы як аўтар зборніка беларускіх народных песьняў, выданых з асобнаю, вельмі цікаваю, прадмоваю на грунце высьледкаў аб беларускай мове. У гэтым жа зборніку Чачот памясьціў і нізку сваіх арыгінальных вершаў, напісаных натолькі ў чыста народным духу, што іх трудна адрозьніць ад праўдзіва народных.

Сырокомля больш вядомы як польскі паэта (па мове твораў), але ўсё ж — пісаўшы ў чыста бела-