Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Лепш гляну, як родная вёска марнее —

Сумуе там люд ад бяды.

У час бітвы, як жэдная сьмерць жыцьцё косіць,

Ліецца скрозь братняя кроў, —

К табе душа рвецца, гаротнік-ваяка,

Табе аддаю ўсю любоў…

Надыдзе збавеньне, замоўкнуць гарматы;

Ізноў адпачынем душой.

І сонца прагляне сьвятлістым праменьнем

Над змучанай нашай зямлёй.

Уцішым боль сэрца, загоім мы раны,

І сьмела зірнём на прастор;

К жыцьцю тады новаму мы уваскрэсьнем

Душой узьнясёмся да зор!
(„У час вайны“).

|}

Гэткія-ж прычыны прымушаюць і Якуба Коласа кінуць „на час нейкі шчасныя думкі“, а запець сумную песьню аб долі Беларусі у „трэцьце“ лета вайны.

„Зарасьлі вы, межы, ў полі
Дзікім зельлем-палыном;
Гаспадар на вас паволі
Раніцой ня йдзе з канём…
Не хапіла сіл жаночых
Глыбей землю загараць,
На загончыках сірочых
Травы сталі красаваць…
Ось і трэцьце даў Бог лета
А няма гаспадароў,
Ня чутно цяпер да сьвету,
Як даўней, іх галасоў.
Дзе-ж падзелісь вы, сяляне,
Што нідзе вас ня чуваць?
Ды баяцца на пытаньне
Межы свой адказ даваць
І сіроткай глядзіць поле,
Сумна ў даль бягуць шнуры
І ня кажуць што за доля,
І дзе іх гаспадары.
(„Поле“).

За гэтаю песьняю той жа паэта, мэрам хочучы пацьвердзіць вышэй выказаную думку Антона Новіны аб сумным настроі беларускае маладое літэратуры, пяе другую песьню: песьню „Роднаму краю“.