Старонка:Беларусь бунтарская (1925).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТАРЫ ГОРАД

Што з таго, што ў цябе віхурыцца
Шум машыны — жалезны сьмерч —
У турме тваіх мёртвых вуліц
Міліёны спаткалі сьмерць.

Што з. таго, што ты ўзьняўся вежамі,
Рэжаш неба жывую сінь —
Ад уздохаў тваіх нясьвежых
Памірае сярмяжніка сын.

Што з таго, што паўстаньню салютуеш,
Што прыбраўся ў чырвоны бляск —
Не забыць, як абсацы лютыя
Нас калісь тут тапталі ў гразь.

Не табе, збудаванаму катамі,
Асьвяціць нам наступны дзень!..
Згінь з вачэй, стары провокатар,
Ланцугі забыцьця надзень!..

Рэжам мы сталёвымі крыльлямі
Вольнай далі блакітную шыр;
Сьлед былога з карэньнем вырвем мы
І засеем быльлём пустыр.

І калі прынясуць стагодзьдзі
Над зямлёй міліёны зьмен,
Успаміны памруць аб горадзе,
Дзе туманілі ночы дзень.

Менск, 28 сьнежня 1923 г.