Старонка:Беларусь бунтарская (1925).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Над зямлёю паплыў новы, радасны кліч:
«Бедакі ўсяго сьвету, злучайцеся!
«Распаляйце ў душы слова вольнага зьніч;
«Ад сьмяротнага сну абуджайцеся!»

Новы выгляд прыняў край балот і лясоў,
І здаецца мінуўшчына казкаю…
І ня льлецца ўжо больш кроў гаротных сыноў
Беларусі рабоча-сялянскае…


|}