Старонка:Беларускі тэатр.PDF/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была правераная

Але й гэты аргумэнт з пэрспэктывай „кіем цесаці на горкае яблыка“ яшчэ не прамаўляе да розуму „дурнілы“, бо ён адказвае:

— Няхай будзе Богу хвала, чорту трасца, я „вонятам“ ня буду, бо бацькі мае ня былі, а також хлеб ядалі, півцо вівалі з (без?) карчмы не бывалі, — што-ж мне гэтая прынясець вера?

Прапаведнік уніі пачынае злавацца і пужаць непаддаваўшагася мужыка пякельнымі мукамі:

— Стой, пастой, суседзе, прыйдзе на цябе суд Божы, прыйдзе з мёртвых паўстаньне, будзеш ня раз верашчаці, крычаці, кленаці… есьлі схізмы не пакінеш!

— Што-ж — адказвае прастадушна мужык — ды й у пекле я туды-ж пажыўлюся: вадзіцы прынясу, дравец нарубаю, так-такі хлебцам сыт буду…[1]

І толькі тады дасягае свае мэты уніят, калі, пужаючы селяніна пякельным вагнём, падсоўвае яму запаленую сьвечку і кажа: „Вось пакаштуй пальцам, ці смачны вагонь?“.

  1. Морозовъ. Ист. рус. театра.
    Правапіс ува ўсіх цітатах мы даем сучасны. — Аўтор.