- Добра наша вера усьмітыцкая" (схізматыцкая), ды такі, праўду мовячы, лепша ляцкая ды й "воняцкая", бо што лях, або "вонят", то й панок, а што "усьмятык", то мужык лядашчо. Ды што-ж, такі й добра: па Сеньку шапка. Мужыком - добрая мужыцкая вера, сабака зьесьць і бяз солі. Старая наша вера, праўда, ды й сьвет не малады...
Пасьля на сцэну зьяўляецца другі стораж і таксама стараецца пераканаць мужыка:
- Вельмі цябе люблю, мой мілы суседзе, як гарчыца мёд, хачу, каб ты быў у небе, гдзе ласно, гдзе хораша, гдзе мудра; а так "зостань" воніятам, бо воніяцкая вера сьветлая глыбокая, харошая...
Але гэтыя аргумэнты не пераконваюць мужыка:
- Што гаворыш - адказвае - як казёл у ваду гледзячы, калі ваша вера і высока і глыбока - ці хрэн-жа яе дасягнець? КАлі гэта вера сьветлая, то нам грэшным да яе і не прыступіць. - Што сяк выскепаўся на вру сьвятую? зараз цябе пачну кіем цесаці і так саб'ю, як горкая яблыка. Не пляці Гаўрыла-дурніла! вера наша добра, бо Богу любая, людзём спасенная.