Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ружным Судзе, мела мэтай развіцьцё беларускае культуры і прасьветы ў Латгаліі.

У 1921 годзе на адным са сходаў „Бацькаўшчыны“ К. Езавітаў сказаў у сваёй прамове, што тут, г. ё. у Дзьвінску, Бацькаўшчына — Беларусь і што кожны расеец, які арадзіўся ў Дзьвінску, ужо сам па сабе беларус. На тым жа сходзе Езавітаў распаўсюджываў карту Беларусі, якая была надрукавана на паштовых картках і на тых картках Беларуская дзяржава ахапляла г. Дзьвінск, частку Рэжыцкага павету і ўвесь Люцынскі павет. Па выражэньням сябры Таварыства, Дырэктара Дзьвінскае расейскае сярэдняе школы Г. Садоўскага, ён у Таварыства ўвайшоў па прапанове Езавітава па вяртаньні ў Латвію ў 1921 г. Азнаёміўшыся з дзеяльнасьцю правадыроў Таварыства, ён знайшоў, што агульныя сходы сяброў Таварыства ня склікаліся, што з аднага боку прымушала думаць, што Таварыства самавольнае, з другога боку, гэта выклікала рожныя чуткі і падазрэньні. Пачалі гутарыць аб беларускай самастойнасьці, пра якіясь нямецкія грошы. Гэтыя свае пярэчнасьці ён выказаў раз на агульным сходзе сяброў, але не спаткаў згоды і спачуцьця і таму выйшаў з „Бацькаўшчыны“.

Па сьведчаньням некаторых вучыцялёў да зьяўленьня Я. Краскоўскага і В. Пігулеўскага ў Дзьвінску, беларускае жыцьцё кацілася ціхім шляхам і яны, вучыцялі, займаліся выключна прасьветнай справай. Са зьяўленьнем Краскоўскага і Пігулеўскага, да якіх прылучыліся вучыцялі беларускіх школ Прыдруйскага району Э. Вайводзіш і М. Талерка, паміж беларусамі пачаліся інтрыгі. Утварылася некалькі груп і пачалася паміж мясцовымі беларусамі патаёмная агітацыя і прапаганда аб стварэньні самастойнае Беларусі, і хадзілі чуткі, што тыя Латвійскія правінцыі, якія населены беларусамі, будуць зноў аб‘яднаны ў адну беларускую дзяржаву тады, калі створыцца самастойная Беларусь. Мэта агітатараў была тутака ў Латвіі падрыхтаваць прымежных жыхароў у Латгаліі беларусамі і пасьля