Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абвінавачальны акт.

Робячы рэвізію ў беларускай пачатковай школе Капінскае волосьці, у вёсцы Дудалі, 1924 г. 2 сакавіка, інспэктар народных школ Дзьвінскага Вокругу Л. Озолін угледзеў, што на гэографічнай карце, якая вісела на сьценцы, была адзначана Беларусь, якая абыймала частку абшараў цяперашняе Расеі, як і Польшчы, Літвы і Латвіі. На карце мяжа Латвіі йшла ад Корсаўкі на Люцын, Асьвейскае возера, Краслаўку, Ілукшты і адтуль у напрамку Літоўскае мяжы; іншымі словамі кажучы, Беларусь ахапляла часткі Люцынскага павету, пачынаючы ад Корсаўкі з горадам Люцынам, частку Дзьвінскага павету, пачынаючы Асьвейскага возера, з Дзьвінскам, і частку Ілукштанскага павету з горадам Ілукштамі.

Па тлумачэньню кіраўніка школы Аляксандра Махноўскага, гэтую карту прыслаў школе Беларускі Прасьветны Аддзел. Такую-ж карту Л. Озолін пасьля некалькіх дзён зноў знайшоў у беларускай школе Капінскае воласьці, у вёсцы Станкевічы. Аб знойдзеных картах Л. Озолін паведаміў Аддзел пачатковых школ Міністерства Прасьветы.

У зьвязку з гэтым Палітычнае Ўпраўленьне навяло спраўкі і атрымала весткі, што ў Латгаліі працуе беларуская арганізацыя, якая паставіла сабе мэтай утварьщь незалежнае беларускае гаспадарства і што правадырамі гэтае арганізацыі ёсьць вучыцялі беларускіх школ В. Корці, А. Якубецкі, П. Мядзёлка-Грыб і К. Езавітаў, былы шэф вайскова-дыплёматычнае місыі Беларусі, які, пасьля ліквідаваньня беларускае дыплёматычнае ўстановы ў Латвіі, у кароткі час стаў Латвійскім падданым. Правяраючы гэтыя весткі, высвятлілася, што ў Дзьвінску ўжо з 1921 году па ініцыатыве К. Езавітава закладзена беларускае культурна-прасьветнае Таварыства пад назвай „Бацькаўшчына“.

Таварыства „Бацькаўшчына“, як гэта відаць з яго статуту, рэгістраванага Латгальскім Вак-