Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

русы ня толькі ня ворагі латышам і Латвіі, але зьяўляюцца зусім шчырымі прыхільнікамі Латвійскае дзяржаўнасьці, бо добра разумеюць, што дзяржаўнае існаваньне Латвіі ёсьць залог будучага незалежнага істнаваньня Беларускае Рэспублікі.

У 1922 годзе сьведка, будучы ўжо ў Латвіі, меў магчымасьць пазнаёміцца з настроямі і працаю беларускае нацыянальнае меншасьці. Ен бываў у Дзьвінску ў Беларускай Дзяржаўнай Гімназіі і тутака бачыў з якой уздзячнасьцю да Латвіі ставіліся ўсе беларускія дзеячы, як часта яны адзначалі рожніцу адносінаў да беларусаў з боку латышоў і палякаў, як шчыра адзначалі патрэбу далейшага ўмацаваньня і паглыбеньня беларуска-латыскага сяброўства, якое бязумоўна адыграе вялікую ролю ня толькі ў беларуска-латыскіх адносінах у межах Латвіі, але і ў беларуска-латыскіх адносінах наагул, у маштабе міжнародным.

Выходзючы з усяго вышэйказанага і добра ўчытываючы розум паасобных беларускіх дзеячоў у Латвіі, сьведка не дапушчае і думкі аб тым, каб паднятае супроць іх абвінавачываньне мела пад сабой які-колечы грунт, апрача злосных нашэптаў палітычных ворагаў беларусаў.

Дапрос сьведкі цягнецца каля паўгадзіны. Дадзеныя ім паказаньні робюць добрае ўражаньне[1].

Сьведка Е. Констаблоцкая

служыць у Дзьвінскай пачатковай беларускай школе настаўніцаю латыскай мовы. Усё жыцьцё школы праходзе на яе вачох. Дзеці дужа ахвотна вучуць дзяржаўную мову і сьпяваюць Лат-

  1. Тутака мы павінны паправіць справаздачу, дадзеную аб паказаньнях гэтага сьведкі ў газэце „Сегодня“, дзе было надрукавана, што паказаньні першага сьведкі П. Оліньша былі „убійственными“ для абвінавачываных. Відаць карэспадэнта гэтае газэты, ня ведаючы добра латыскае мовы і думаючы, што першы сьведка, як гэта павінна было быць, зьяўляецца сьведкай абвінавачываньня, зьвярнуў увагу толькі на тое, што сьведка гаварыў доўга і горача, а таму і вывяў, што паказаньні былі „убійственными“. (Увага Рэдакцыі).