Дапрос сьведак.
Перад дапросам сьведак агалошываецца просьба сьведкі абароны гр. П. Оліньша аб тым, каб яго дапрасілі адным з першых, бо ён, як чыноўнік Міністэрства Замежных спраў, павінен на другі дзень, 3 красавіка, быць у Рызе па сваім службовым справам.
Просьба П. Оліньша задавальняецца, і Суд пастанаўляе дапрасіць яго першым.
Затым агалошываецца просьба сьведкі абароны, гр. Е. Констаблоцкай, якая, дадаючы пасьведчаньне ад дохтара, просіць дапрасіць яе ў ліку першых, бо па хворасьці ня мае магчымасьці чакаць і ня пэўна, што зможа на другі дзень зьявіцца да Суда.
Просьба Е. Констаблоцкай задавальняецца, і яна дапрашываецца другою.
Нарэшці агалошываецца Судом просьба трэцяга сьведкі абароны гр. М. Сьветлічнага, які просіць дапрасіць яго раней, бо ён прыехаў за ўласны кошт і па справах сваяе фірмы павінен 3-га красавіка быць у Рызе. Суд пастанаўляе дапрасіць яго 4-м.
Сьведка П. Оліньш.
апавядае, што пазнаёміўся ён з беларускім нацыянальным рухам і некаторымі выдатнейшымі беларускімі дзеячамі яшчэ ў 1919 годзе, калі быў Латвійскім дыплёматычным прадстаўніком у Варшаве.
У гэтым горадзе часова пражываў у той час Старшыня Рады Міністраў Беларускае Народнае Рэспублікі, гр. Антон Луцкевіч, з якім ён меў гутаркі, знаёмства і зносіны. Каля таго-ж часу пазнаёміўся ён з працаю гр. К. Езавітава, які быў прадстаўніком беларускага ўраду А. Луцкевіча ў Латвіі. З гр. І. Краскоўскім П. Оліньш пазнаёміўся пазней. Знаёмы ён і з многімі іншымі беларускімі дзеячамі.
Агульнае ўражаньне ад усіх гэтых пэрсанальных знаёмстваў і знаёмства з беларускаю нацыянальнаю працаю ў сьведкі такое, што бела-