Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб тым пісана ў лісту Цьвікевіча ці не. Ні ў якім злачынным хаўрусе, які нібыта паставіў сабе мэтай адлучыць часткі ад Латвійскае тэрыторыі, ён ня быў і ня прыймаў удзелу ні ў якіх палітычных сходах адносна заснаваньня адзіннага беларускага фронту.

М. Іваноў, — што К. Езавітаў адноўчы быў дэлегаваны, але па якой прычыне — яму не вядома. Таму-ж Езавітаву ён, Іваноў, выпісываў камандыровачнае пасьведчаньне, што той камандыруецца ад Люцынскага Аддзелу „Бацькаўшчыны“, як дэлегат. На падставе загаду дырэктара Езавітава ён, Іваноў, у школе вучыў вучняў сьпяваць беларускі рэволюцыйны гімн. Ен, Іваноў, асабіста ні якога ўдзелу ў беларускім руху ня прыймаў.

На падставе ўсяго вышэйпаказанага Латвійскія падданыя: К. Б. Езавітаў 29 гадоў, У. А. Корці 23 гадоў, У. В. Пігулеўскі 34 гадоў, Літоўскія падданыя: І. І. Краскоўскі 42 гадоў, А. П. Якубецкі 30 гадоў, П. В. Мядзёлка-Грыб 29 гадоў, назваўшы сябе Украінскім падданым П. М. Жэрдзі 30 гадоў і Латвійскі падданы М. І. Іваноў 49 гад. абвінавачываюцца:

К. Езавітаў, У. Корці, У. Пігулеўскі, І. Краскоўскі, А. Якубецкі, П. Мядзёлка Грыб і П. Жэрдзі, што яны з 7 лістападу 1922 году да красавіка 1924 году прыймалі ўдзел у злачынным таварыстве ў Латгаліі, якое паставіла сабе мэтай, сілай адарваць ад Латвійскага гаспадарства тэрыторыю Дзьвінскага, Рэжыцкага, Люцынскага і часткова Ілукштанскага паветаў і далучыць іх да Беларускае Дзяржавы, дзеля чаго яны:

1) завялі зносіны з рожнымі істнуючымі за мяжой, у Празе і іншых мясцох, і маючымі тыя-ж мэты, т-вамі;

2) агітавалі на карысьць гэтае мэты, распаўсюджываючы друкаваныя гэографічныя карты, на каторых частка Латвійскае тэрыторыі ўлучана ў тэрыторыю Беларусі, пашыраючы падручнік гэографіі паміж вучнямі і другімі асобамі і навучаючы вучняў на лекцыях, што Латвія сілком захапіла частку беларускае тэрыторыі, каторая ў