сярэдняе школы і на іх намалявана па ягонай прапанове тая тэрыторыя, каторую насяляюць беларусы, але частка вучняў, відочна, не зразумелі ягонай задачы і скапіравалі карту з тэй карты, якая знаходзіцца ў падручніку гэографіі А. Смоліча. Паперу Старшыні Рады Беларускага Нацыянальнага Хаўрусу ад 14 сакавіка 1923 году на імя Праўленьня Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“, у якой кажацца пра непадзельную Беларусь, ён бачыў у 1923 годзе ў Краскоўскага.
П. Мядзёлка-Грыб, — што ў 1922 годзе летам яна явілася ў Латвію з Берліну, адкуль яе запрасіў Беларускі Аддзел Міністэрства Прасьветы Латвіі з прапановай заняць мейсца вучыцелькі ў беларускай школе. Ужо да прыезду ў Латвію з 1919 году без перарыву да гэтага часу яна была членам у беларускай соцыял-рэволюцыйнай партыі. Памянутая партыя мае сваёй канцовай мэтай дабіцца заснаваньня Беларускае Рэспублікі. Па яе асабістаму перакананьню ні адна частка сучаснае Латвійскае тэрыторыі, дзе жывуць беларусы, або якія небудзь другія народы, ня можа і не павінна быць далучана да будучага Беларускага гаспадарства. Ніколі яна ня чула гутарак і ніколі нікому сама не казала, што Дзьвінск павінен стаць беларускім горадам, што тутака Беларусь, і што Езавітаў ёсьць беларускі правадыр у Латвіі. Часопісь „На чужыне“ ў канцы 1922 году бачыла тутака Дзьвінску ў Езавітава.
П. Жэрдзі, — што ён ўспамінае, што ў пачатку гэтага году Краскоўскі апавядаў вучыцялям, што атрымаў з Коўны ад нейкага Цьвікевіча ліст, у каторым апошні ўмешываўся ў беларускую культурную працу, што недапушчальна. Тады прысутныя вучыцялі пастанавілі адказаць Цьвікевічу такім чынам, каб таму было зразумела, што ён наперад ня можа адважывацца непакоіць такімі лістамі. Ліст састаўлены Пігулеўскім, а падпісалі: ён (Жэрдзі), Краскоўскі, Якубецкі, Пігулеўскі, Корці і Мядзёлка-Грыб. Аб нейкім адзінным фронту ён, Жэрдзі, нічога больш ня памятае і ня можа таксама ўспомніць, ці было