віі тэкст паведамленьня Беларускага Нацыянальнага Хаўрусу аб скліканьні нацыянальнае палітычнае нарады ў Празе (Чэхія) 25.IX. г.г. Сэкрэтар (подпіс).“
d) Рэфэрат Т. Грыба, прачытаны 15-16.І. 1922 г.; дзе паміж іншым сказана, што беларуская соцыал-рэволюцыйная партыя моцна трымала ў сваіх руках сьцяг барацьбы за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі і будзе нясьці гэты сьцяг і далей;
e) Папера Рады Беларускага Нацыянальнага Хаўрусу ад 15.III. 1923 году, падпісаная тым-жа самым заступнікам старшыні Рады і адрэсаваная Кіраўніцтву беларускага Таварыства „Бацькаўшчына“ ў Дзьвінску, гэткага зьместу: „У пятыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, Рада Беларускага нацыянальнага Хаўрусу шлець Вам сваё прывітаньне. Пяць гадоў мінулай барацьбы даказалі, што ў барацьбе растуць і яднаюцца нашыя сілы і яднаюцца беларускія погляды ва ўсіх напрамках, у такім выпадку з моцным духам і верай крычым умясьцёх з Вамі „Хай жыве Незалежная і непадзельная Беларусь!“
3. У вучыцеля Люцынскае беларускае школы С. Казека ў ягонай кватэры ў м. Люцыну, Вакзальная вуліца № 23/28:
a) Статуты беларускага культурна-прасьветнага Таварыства „Бацькаўшчына“, выпрацаваныя і прапанаваныя аддзяленьням Цэнтральным Кіраўніцтвам у 1918 г. 1.X. у Менску. У § 1 статутаў, сказана што Т-ва „Бацькаўшчына“ пашырае сваю дзеяльнасьць ня толькі на беларускую тэрыторыю (Віцебская, Магілёўская, Смаленская, Горадзенская і часткі Віленскае і Чарнігаўскае губэрні), але і на тыя мейсцы, дзе стала ці часова знаходзюцца беларускія калёніі. У § 14 сказана, што дзеяльнасьць аддзяленьняў і іх кіраўніцтваў рэвізуецца Цэнтральным Кіраўніцтвам Т-ва „Бацькаўшчына“.
b) Часопісь „На чужыне“, у якой надрукавана карта Беларусі. На гэтай карце праведзены межы ў адношаньні да Латвіі так, што ад сучаснае Латвіі ў тэрыторыю Беларусі ўключаны часткі Люцынскага, Дзьвінскага і Ілукштанскага