e) Рожная перапіска палітычнага характару, з якой паміж іншым відаць, што Езавітаў перапісываўся з Т. Грыбам у Празе, катораму прапанаваў склікаць у Празе беларускі палітычны нацыянальны кангрэс, каб разглядзець непаразуменьні, што зьявіліся паміж беларускімі правадырамі.
2. У вучыцеля тэй-жа школы У. Корці ў Дзьвінску, Жытомірская вуліца 33-а кв. 1. — рожныя матар‘ялы аб беларускім руху:
a) Брашура Цьвікевіча „Беларусь“, якая зьмяшчае ў сабе агляд аб стварэньні беларускага народу і яго гістарычнага разьвіцьця, палітычнага і гэографічнага палажэньня, пачынаючы з IX. веку і канчаючы 1919 годам. У памянутай брашуры межы Беларускае Рэспублікі адзначаны па этнаграфічнаму прынцыпу.
b) Часопісь „Беларускі Сьцяг“ № 1, 1922 году, за красавік і травень месяцы, у каторай у стацьці „Чатыре гады“ 1918. 25.III. 1922 г. паміж іншых сказана: Мінулыя чатыры гады з поўнай яснасьцю сьцьвярджаюць падставы беларускага руху. Барацьба за вызваленьне Беларусі ёсьць барацьба за яе самастойнасьць.
У памянутай часопісі на 22-23 старонцы надрукавана дэклярацыя Ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі аб абвешчаньні незалежнасьці Беларусі з поваду чацьвертых угодак 1918—1922 г., у якой паміж іншым сказана, што, ня гледзючы на ўвесь нячуваны тэрор акупантаў, беларускі народ ні на хвіліну ня спыняў сваю ўпартую барацьбу. Беларускі народ жадае быць вольным; Урад, абраны Радай Беларускае Народнае Рэспублікі, увесь час моцна трымаў у сваіх рукох сьцяг барацьбы за сваю незалежнасьць і непадзельнасьць. Мацней яднайце свае рады пад сьцяг барацьбы за свабоду і незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны. Аб‘яднаная і арганізаваная грамада дасьць моцны адпор сваім ворагам;
c) Папера Рады Беларускага нацыянальнага Хаўрусу 1921 г. 10.VIII. № 87, зьмест якой гэткі: „Пры гэтым маю гонар пераслаць Цэнтральнаму Кіраўніцтву Таварыства „Бацькаўшчына“ ў Лат-