Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся і падручнік гэографіі Смоліча, пры чым прададзена прыблізна 50 кніжак.

На вучыцельскіх курсах і лекцыях у Люцынскай сярэдняй школе К. Езавітаў у 1924 годзе паказываў часопісь „На чужыне“ і казаў, што Беларусь абойме часткі тэрыторыі Латвіі, Літвы і Польшчы, што трэба імкнуцца аб‘яднаць усе вокругі, насялёныя беларусамі і браць прыклад з Латвіі, якая дасягла самастойнасьці.

Гэографію ён навучаў па падручніку Смоліча і пры гэтым тлумачыў, што Беларусь падзелена паміж многімі дзяржавамі і што Латвія адабрала у Беларусі Дзьвінск, Ілукштанскі, Люцынскі і Рэжыцкі паветы, якія павінны быць далучаны да складу Беларусі. Адзін экзэмпляр часопісі „На чужыне“ ў пачатку 1924 году К. Езавітаў даў С. Казека.

На лекцыях гэографіі ў Люцынскай гімназіі вучыцель С. Казека ў 1923 годзе пры выкладаньні гэографіі па падручніку Смоліча тлумачыў вучням, што ў будучыне Беларусь ахопіць часткі Люцынскага і Рэжыцкага паветаў і ўвесь Дзьвінскі павет.

Я. Краскоўскі на вучыцельскіх вучыцельскіх курсах у 1923 годзе ў сваіх лекцыях па гісторыі Беларусі шмат разоў казаў, што пажадана стварыць самастойную Беларусь і ў часе лекцыяў выказываў сваю думку, што Беларусь ёсьць там, дзе жывуць беларусы.

На вучыцельскіх курсах у 1923 годзе А. Якубецкі чытаў гэографію Беларусі па падручніку Смоліча і растлумачываў, што Беларусь пасьля вялікае вайны падзелена паміж 5-ма дзяржавамі і што Латвія адабрала ў яе тэрыторыю Ілукштанскага, Дзьвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паветаў, што для такога разьдзелу Беларусі няма ніякіх гэографічных падставаў і што вышэйпамянутая тэрыторыя павінна належаць да Беларусі. Беларускай мяжы па словам Якубецкага, у аднашэньні да Латвіі трэба было йсьці ад Нова-Аляксандраўска на крэпасьць Дзьвінск, ад туль на Краслаўку і ад апошняе на Корсаўку і, што Латвія адабрала частку Беларусі.