Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выразна. Калі у родным склоне нявыразны гук выпадае, дык пішацца -ак, а калі не выпадае, дык пішацца -ік, -ык, прыкл.: ельнічка — ельнічак, галасочка — галасочак, сакалочка — сакалочак, чаўночка — чаўночак, садочка — садочак; століка — столік, саколіка — саколік, дожджыка — дожджык, хлопчыка — хлопчык, дубчыка — дубчык, ключыка — ключык, каменчыка — каменчык.

2) У памяншальна-ласкальных суфіксах -аньк, -еньк, перад к пішацца ь (мяккі знак): зоранька, вішанька, песенька.

3) Калі прадметнік канчаецца на нь, дык ь (мяккі знак) перад суфіксамі -чык і -шчык не захоўваецца, прыкл.: камень — каменчык — каменшчык, струмень — струменчык, а таксама: бэтон — бэтоншчык, барабан — барабаншчык.

Але пасьля л мяккі знак пішацца: тачыльшчык.


§ 4. Правапіс прыметнікаў

І. Правапіс ненацісьненых е і я у прыметніках

Правіла 49. Ненацісьненае е пішацца:

а) у назоўн. і вінав. склонах адзіночнага ліку прыметнікаў ніякага роду: новае (гумно), старое (дзерава);

б) у родніям сконе адзіночнага ліку прыметнікаў жаноцкага роду: новае (хусткі), старое (хаты).

Ненацісьненае я пішацца у наступных формах:

1) У назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку прыметнікаў ніякага роду і у назоўным склоне адзіночнага ліку жаноцкага роду:

сіняе (шкло), летняе (раньне), сіняя (папера), летняя (пара);

2) у родным склоне адзіночнага ліку ва усіх родах: летняга (дня), ранішняга (туману), сіняга (шкла), летняе (й) (ночы);

3) у давальным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага родаў: летняму (дню), сіняму (шклу);

4) у родным, давальным і месным склоне адзіночнага ліку жаноцкага роду: летняе і летняй (ночы);

5) у творным склоне адзіночнага ліку жаноцкага роду: летняю і летняй (ноччу);

6) у назоўным і вінавальным склонах множнага ліку прыметнікаў усіх родаў: новыя сталы, новыя кнігі, новыя гумны.

ІІ. Правапіс канчаткаў прыметнікаў

Правіла 50. У назоўным і аднолькавым з ім вінавальным склоне адзіночнага ліку прыметнікі мужчынскага роду