Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

будка. На абшар— тым шырокім прыгожа нівы красавалі. Матылёчкі залатыя на сонц— крыльцамі блішчалі. У гаспадарц— быў парадак. У канц— грэблі шумяць вербы.

4. Аканьне ў склонавых канчатках іменьнікаў.

Правіла 29. Склонавыя канчаткі іменьнікаў звычайна падлягаюць аканьню (бач. прав. 11), напр.:

1) Родны склон множнага ліку ўсіх трох радоў не пад націскам мае канчатак: а) аў—яў, напр.: народаў, хлопцаў; гнёздаў, тапарышчаў; нораў, крыгаў; локцяў, прыяцеляў; здарэньняў, іменьняў; земляў.

б) толькі два словы мужч. роду маюць канчатак ай—яй: грошай, коняй (бач. практык. 33).

2) Канчаткі давальн. склону множн. ліку: ам—ям, напр.: народам, хлопцам; гнездам, тапарышчам; норам, крыгам; локцям, прыяцелям; здарэньням, іменьням; землям, каплям.

3) Канчаткі творнага склону: амі—ямі, напр.: народамі, хлопцамі; гнёздамі, тапарышчамі; норамі, крыгамі; локцямі, прыяцелямі; землямі, каплямі.

4) Канчаткі меснага склону: ах—ях, напр.: аб народах, хлопцах; на гнёздах, тапарышчах; у норах, на крыгах; на локцях, прыяцелях; пры здарэньнях, іменьнях; у землях, каплях.

5) Творны склон адзіночнага ліку мужч. і ніякага роду з цьвёрдаю асноваю не пад націскам мае канчатак — ам: народам, хлопцам; морам, целам.

Але калі іменьнікі мужч. і ніякага роду з мяккаю асноваю, то ў творным склоне канчаткі не падлягаюць аканьню: локцем, аленем, гаем, раем; полем, пытаньнем, здарэньнем, бацьвіньнем.

У жаночым родзе ў такіх разох канчатак будзе — яю—яй: лазьняю або лазьняй; кузьняю ці кузьняй; гаспадыняю або гаспадыняй.

Практыкаваньне 37. Мяккі сьнег лятае пухам. Лес туманам заснаваўся. За хвалямі хвалі бягуць. Пасьпех — людзям на сьмех. Увосень можна бачыць, як вожык нясе на сваіх калючках сухое лісьце ў гняздо. Даль неласкава туманам-смагаю пакрыта.