цёмна, як у скляпеньн—. На гальл— старога дуба было буслава гняздо. На старасьц— дзьве радасьці. Каня водзяць на вобрац—, а злодзея на ланцузе. Гэты цьвеце па ўсім сьвец—. Ня шукай ты шчасьця-долі на чужым далёкім пол—! На курган— расла прыгожая грушка. У хац— сьвеціць газьніца. У жыцьц— ўсяго нажывеш. Сядзеў на прызьб— стары дзед.
ЗАДАЧКА 26-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары Ы, У.
Птушка сядзела на сук—. На гасьцінц— рос стары беразьняк. Нудна на сэрц—. Ярка на камінк— смольны корч палае. Бацька на калодц— лапаць выплятае. На магілц— стаяў трухлявы крыж. І на сонц— ёсьць плямы. Маладзенькая травіца-атава блішчыць на сонц—. Загула малатарня ў халодным асеньнім паветр—. На паліц— дзьве сініцы. У ціхую пагоду хораша на мор—. Па возер— плавалі гусі і качкі. Вада ў мор— горка-салоная. Марскія стварэньні і расьліны ў рэчц— ці ў возеры жыць ня могуць. Ката ў мяшк— ня купляюць. На вяк— ўсяго нажывеш. Прыехала каляда на сівым конік—. Яго доля ў канц— поля. На адным месц— і камень абрастае. Будзе кірмаш і на нашай вуліц—. Шкадлівай кошц— хвост уцінаюць. На сваёй лаўц— і памерці добра. На сваім сьметнік— і певень сьмел—. Па вуліц— бегалі дзеці. На ўзгорк— былі сялянскія могілкі. У вёсц— па хатах засьвяціліся агні. У бар— растуць баравікі. Па летнік— грэбля была да ракі. Вада ў рэчц— несалоная. У гушчар— яловага лесу вывела ваўчыха трох ваўчанят. Блішчалі зоры ў нябесным прастор—. Сірату аставілі жыць пры купц—. На пальц— была рана. Па гасьцінц— ехалі людзі. Агонь разлажылі на леташнім вогнішч—. Кепска ў Менск—, пане Каранеўскі! Пры цар— была паншчына. А воўк— памоўка, а воўк тут. Быць бычку на лычк—, а кароўцы на вяроўц—. За сялом, у полі, ў жоўценькім пясочк—, пахавала матка маладую дочку. Ня было уцехі ў мацярынскім гор—. Я цяжкі смутак у сэрц— маю. На пажарышч— часова стаяла новая будова. У бярэзьнік— стаяла лясьнікова