Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тузіне дванаццаць. Маленькае, кругл—нькае да неба дакін—ш (вока). У падсус—дзях з бусламі вераб’і і шпакі в—ліся. Ходзіць каля лесу, пяе куралесу; ні кура, ні пев—нь — дз—равяны зев—нь (пастухова труба). Вершы вучаць напам—ць. За—ц шпарка бега—. Гаспадар і гаспадыня вы—халі з дому. Адам — мой прыяц—ль. З вялікага глаголаньня невялікае спас—ньне.


Склады РО, ЛО, ЛЕ.

Правіла 15. У некаторых словах склады ро, ло, ле не падлягаюць аканьню; не пад націскам яны пераходзяць у ры, лы, лі: гром — грыміць, дрож — дрыжаць, кроў — крыві, бровы — брыво, тросьць — трысьцінка, крошка — крышыць — крыху, дровы — дрывамі — дрывяны, брод — брысьці, глотка — глытаць — праглынуць, блохі — блыха, блеск — блішчаць, яблык, яблыня і г. далей.

Практыкаваньне 16. Гром грыміць. Улетку бываюць грымоты. Конь бяжыць — зямля дрыжыць. Яго прабралі дрыжыкі. У брод брыдуць. На стале былі крошкі. Накрышылі сьвіньням зельля. Горш, калі баішся: і ліха ня мінеш і надрыжышся. Прышлося перабрысьці рэчку. Блеск гарачы сьлепіць вочы. Сьнег блішчыць на сонцы. Беларускія пляменьні: крывічы, дрыгвічы і радзімічы. Крывіч — значыць кроўны, блізкі, родны, сваяк; дрыгвічы — племя, што жыло на балотнай мясцовасьці, на дрыгве (дрож, дрыжэць). Закіпеў крывавы бой. Дровы злажылі на дрывотні. Ззаду жывот, сьпераду хрыбёт (галень). Праглынутага ня выплюнеш. Чорствы хлеб крышыцца. Сьпелыя яблыкі вельмі смачныя. На мяжы расла яблыня. Карова паламала трысьнік. Тросьць — трысьцінка. У сястры чорныя бровы. На сем вёрст адзін мост, а на канцы хрост. Даўней спраўлялі хрысьціны. Сястра вучыла хрышчонага сына. Яблыка ад яблыні недалёка падае. Апанавала трывога. Крошку палепшала. Надвор’е крыху пацяплела. Волю, здабытую кроўю, ахвярамі, трудна цяпер адабраць. У брод брыдуць. На стале