Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

былі крошкі. Байбак бяжыць, аж балахон дрыжыць (баран).


§ 8. Падвойныя літары.

Правіла 16. У беларускай мове вельмі часта (на месцы даўнейшага стараславянскага злучэньня іе, ія, ію) у назоўніках зычны гук, які стаіць перад галосным у канцы слова, вымаўляецца з націскам, падвойна: вясельле замест вяселіе, ральля — ралія, сольлю — солію, збожжа замест стараславянскага збожіе, зацішша — зацішіе і г. далей.

У такіх разох трэба пісаць па дзьве аднакія літары, а паміж імі ставіць мяккі знак (Ь), калі падвойныя зычныя мякка вымаўляюцца (зельле, насеньне, судзьзя), а калі падвойнымі зычнымі бываюць зацьвярдзелыя гукі, то пішуць проста дзьве аднакія літары: збожжа, зацішша, у ваччу і г. далей.

Мяккія падвойныя зычныя бываюць такія:

1)льл вясельле, купальле, гальлё, Ільля, ральля, сольлю, кольле, застольле і інш., а таксама — льле, льлецца.
2)ньн здарэньне, насеньне, пытаньне, сумленьне, зьяўленьне, панаваньне і інш.
3)сьс калосьсе, валосьсе, касьсё і інш.
4)цьц жыцьце, багацьце, сьмецьце, вецьце, куцьця і інш.
5)зьз з гразьзю, мазьзю, рызьзё, а таксама — зьзяе, зазьзяць, зьзяньне.
6)дзьдз судзьдзя, разводзьдзе, ладзьдзя (чайка), бязьлюдзьдзе і інш.

Цьвёрдыя падвойныя бываюць такія:

1)жж збожжа, раздарожжа і інш.
2)шш зацішша, з роскашшу, каля вушшу.
3)чч сук — суччо, лыка — лыччо, запечча, у ваччу, за печчу і інш.

Увага. Губныя б, п, м і р не падвойваюцца: пасьля губных і пасьля р у такіх разох ставіцца толькі апостроф: бязрыб’е, куп’ё, Хацім’я, надвор’е. (Бач. прав. 3, 3).

Практыкаваньне 17. Люблю я прывольле шырокіх палёў. Стаіць крушнямі каменьне. Крыльлямі махае, а ляцець ня можа (млін-вятрак). Зельле заглушыла