Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3) Кропка з коскай. Значна пашыраныя (разьвітыя) сказы або ня цесна зьвязаныя сэнсам аддзяляюцца адзін ад другога кропкай з коскай. (На цьвічку павешан начнічок убогі; сумна пазірае месячак двурогі; карагоды зорак угары мігаюць, а ўнізе сьняжынкі срэбрам адліваюць).

4) Двукроп’е. Калі адзін сказ паясьняе другі або калі прапушчаны паясьняльныя словы (а ўласна, г. значыць, або, дзеля таго) ці супярэчныя, або вінавальныя (прычынныя) злучнікі, то паміж такімі сказамі ставіцца двукроп’е. (Перад ім стаяў ня ўбогі: перад ім стаяў гаспадар маёнтку. І на могілках прыбавілася яшчэ адна магілка: гэта пахавалі маленькага Юрку. Я іх ня ваблю сваёю красою: вецер інакшы ім дзьме ў галаве. Не схаваешся, сьнег, ад сонца: усюды яно цябе знойдзе. Над калыскай матка ночку каратае: хворага сыночка цешыць, забаўляе).

5) Працяжнік. Калі ў злучаных сказах выражаецца нешта такое, што адбываецца скора, адно па другім, або калі прапушчана слова ці нават некалькі слоў, то ставіцца працяжнік. (Толькі першыя пеўні прапяялі, як чую — нехта едзе на маю атаўку. Ня я яму — ён для мяне падмогай быў).

6) Трохкроп’е. Там, дзе мова абрываецца або не даказваецца, ставіцца недаказ або трохкроп’е. (Эх, каб дачка!.. ня жала-б адна. Ты ўжо ўходзіш, браце, у годы… колькі табе будзе? Рвануў я дзьверы і вырваў… к брату… брата няма).

Практыкаваньне 9. Сьпісаць і заўважыць знакі прыпынку ў складана-злучаным сказе.

Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае. Сонца паліць што раз гарачэй; пажоўклі маладыя каласкі; пажоўкла зялёная саломінка. Тут рэчка пад бокам, і процьма ў ёй рыбы. Слухаюць людзі, і сэрца іх млее. Падышоў паляўнічы да ямы і бачыць — у вадным кутку скрыпач, а ў другім — воўк. І такая ў іх музыка пайшла: скрыпач грае, воўк вые, а другія ваўкі з лесу сабе голас падаюць. Плача зіма, льлюцца яе халодныя каламутныя сьлёзы. Падымуцца хмаркі ўночы, павее вецер з халоднага боку, і назаўтра выпадзе сьнег. Варушыцца рака, падымаюцца яе грудзі, трасе