Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 5 —


Такім чынам, матчына мова служыць адзінай найбольш пэўнай прыметай разгранічэньня беларусаў ад іншых пляменьняў і народаў. Дзеля гэтага, тые жыхары арлоўскага і калугскага Палесься, каторые гавораць у паўднёва-велікарускай гаворцы, павінны быць залічаны да паўднёвых велікарусаў, хоць продкі іх, няма спрэчнасьці, былі беларусы; тые літоўцы Віленшчыны, каторые гавораць цяпер толькі пабеларуску, натуральна пападаюць ў беларускіе межы; а тые апалячаные беларусы, што жывуць у Шчучыне на Ломжыншчыне, само сабою адыходзяць да палякоў Значыць, абрысованые у нас беларускіе межы зьяўляюцца і картай беларускай мовы.

Беларускіе пасёлкі асобнымі вастраўкамі, подчас досыць значнымі, спатыкаюцца і за абрысованымі намі межамі, а беларуская мова чуецца і ў шмат іншых мясцох; але там яны ўжо не пераважаюць і не складаюць большасьці. Разумеецца, што й іх інтарэсы рознага значэньня павінны быць узяты пад увагу. Але, наагул, у мясцовасьцях, гдзе памешана жывуць розные пляменьні, пунктуальнае разгранічэньне адной народнасьці ад другой, часам з прычын політычнага характару, звычайна робіцца на працэнтных адносінах аднаго насяленьня да другога. Толькі на той выпадак этнаграфічная граніца праводзіцца ў бок данага народу, калі прадстаўнікоў яго ў спрэчным пункце ёсьць ня менш 50%, а пры некалькіх народах—% болей, як кожнага з іншых. Пры азначэньні нацыянальнай прыналежнасьці беларускіх гарадоў і мястэчак, гдзе большасьць насяленьня складаюць жыды, прымаецца у рахунак ваколічнае сялянскае насяленьне з аднаго боку, з другога—працэнтные адносіны розных народнасьцяў тае часткі павету, каторая адыходзіць да беларускага прастору[1].

Ідучы з заходу на ўсход, граніца гэтая прымерна можа быць праведзена-збоку велікарусаў-па самым паўднёвым часткам паветаў: Апочыцкага, Велікалуцкага і Таропецкага, Пскоўскай гб., па паўднёва-заходнім

  1. Дэтальнае азначэньне граніц беларускага народу з картай ёсьць у нашай кніжцы: „Этнограф. карта Бѣлорусскаго племени“. „Петрогр. 1917 г. Изданіе Россійской Академіи Навукъ“ Перавыдана гэтая праца (Петрг. 1918) „Бѣлорус. Обл. Комитетомъ“. Карта выдавалася і асобна.