Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі народ і яго мова.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 6 —

акраінам Асташкаўскага і Ржаўскага паветаў Цьверскай гб.; далей, граніца ідзе на поўдзень па Смаленшчыне, захопліваючы ў беларускі бок Бельскі, Парэцкі, Духаўшчынскі, Смаленскі, Красьненскі, Раслаўльскі (часткаю з мяшаным насяленьнем), Дарагабугскі і Ельнінскі паветы, апроч усходніх акраін двух апошніх; затым, яна датыкаецца самай заходняй часткі Жыздрынскага павету Калугскай губ. і падыходзіць да рэчкі Дзесны на Арлоўшчыне, аддзяляючы ў беларускі бок дзьве крайніе воласьці Бранскага павету і некалькі вёсак Трубчэўскага; па р. Дзесьне граніца ўваходзіць у Чарнігаўскую губ., аддзяляючы ўжо беларусаў ад украінцаў. Тут яна ідзе ў паўднёва-заходнім кірунку на паўночных частках Ноўгарадсеверскага павету і далей да граніцы з Магілёўскай губ., захопліваючы у беларускі бок паветы Чарнігаўскай губ.-Мглінскі, Старадубскі, Суражскі, Новазыбкаўскі, частку Гараднянскага (ва ўсіх паветах мяшанае насяленьне); ад м. Любеча граніца спускаецца ўніз па Днепру да мяжы Меншчыны з Кіеўшчынай, захопліваючы ўвесь Рэчыцкі павет у беларускі бок; каля Мазыру яна ідзе па р. Прыпеці на заход да скрыжаваньня з граніцай Пінскага павету і далей да утоку ў Прыпець р. Бобрыка; па гэтай апошняй рэчцы граніца ідзе на паўночны-захад аж да возера выганаўскага. Адгэтуль граніца заварочваецца на паўднёва-заходні бок па граніцы Горадзенскай губ. да возера Чорнага і далей на захад цераз Пружаны, Белавеж да р. Нараву пад м. Суражам; адгэтуль-амаль па простай лініі к захаду ад Беластоку, па Сакольскаму павету на поўнач у кірунку на Аўгустова Сувалскай гб., забіраючы з рознапляменнага насяленьня Горадзеншчыны на долю беларусаў большую паўночна-ўсходнюю частку яе. Пачынаючы ад Аўгустова, паўночна-заходняя граніца спачатку ломанаю лініяй ідзе на ўсход па Аўгустоўскім, Горадзенскім паветах, а затым-па Лідзкаму і Ашмянскаму паветах Віленшчыны, а далей, не даходзячы да г. Вільні, вёрст на 40 з паўднёва-заходу (Троцкі п.) і поўначы (ў Віленскім п.),—ў Сьвянцянскім павеце пераходзіць амаль на паўночны кірунак, захопліваючы ўсходні куток Новаалександраўскага павету, Ковенскай губ., і ўсходнюю частку Ілукцкага п., Курляндзкай губ., да р. Зах. Дзьвіны, больш на паўночна