Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прычыны, зьвязаньня з абаронаю краін. Супаўшы з паказаным часам нямецкі наступ на Рэвель, Пскоў, Менск і Кіеў пагражаў заваёвам рэволюцыі. Трэба было накіраваць усю ўвагу на організацыю адпору ворагу. БС-ДРП(б) прыняла шырокі ўдзел у гэтай агульна-рабочай справе. Пры яе камітэце былі заложаны кулямётныя курсы, былі пры­няты варты пры заводах, і шмат членаў БС-ДРП(б) былі накіра­ваны ў шэрагі чырвонае гвардыі з мэтаю пасылкі іх на пскоўскі фронт.

* * *

У канцы сакавіка 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят разам з усім урадам пераехаў у Маскву. У Пецярбурзе было пакінута аддзя­леньне камісарыяту, загадчыкам якога быў вылучаны БС-ДРП(б) Я. Лагун. Ня гледзячы на гэта, аддзяленьне камісарыяту ані ня звузіла свае працы. Наадварот, яна намнога пабольшылася, калі бежанскі камітэт зьліквідаваўся і бежанскія справы былі пераданы ў аддзяленьне камісарыяту. Дырэктаваньне апошнім не павінна было аслабнуць. Яго і вяла з ранейшай увагай БС-ДРП(б), перайменаваная да гэтага часу ўжо ў беларускую сэкцыю РКП.

Замірэньне з немцамі дало магчымасьць сэкцыі зьвярнуць увагу на організацыю беларускіх рабочых, салдацкіх і матроскіх сіл. Хутка пе­цярбурскай сэкцыі ўдалося ўзмоцніць культурную працу сярод беларус­кага жыхарства Пецярбургу, наладзіць шэраг мітынгаў сярод кронштадзкіх і сьвеабарскіх матросаў-беларусаў і зорганізаваць з апошніх моцны ўзброены атрад.

Апрача ўсяго пералічанага, пецярбурская беларуская сэкцыя РКП зьяўлялася адказнай за працу Беларускага камісарыяту ў Маскве. Яна бязупынна сачыла за гэтым, давала дырэктывы праз сваіх членаў і вы­клікала апошніх для дакладаў. Сходы сэкцыі і пасяджэньні яе бюро ад­бываліся рэгулярна штотыдзень, характарызуючы яе ўзорную організаванасьць і працаздольнасьць. Дзякуючы гэтаму, пецярбурскае аддзя­леньне Беларускага камісарыяту здолела праводзіць карысную працу. Але, ня гледзячы на прынятыя пецярбурскай сэкцыяй парады для кіра­ваньня працаю Беларускага камісарыяту ў Маскве—яны былі невычар­пальнымі. Гэта акалічнасьць вельмі балюча адбівалася ня толькі на рабоце, а і на існаваньні Беларускага камісарыяту. Разросшыся ў вялі­кую і адказную ўстанову, ён меў на чале толькі двох партыйцаў, якія, з прычыны зьбежнасьці рознастайных абавязкаў, не маглі ахапіць усяе яго чыннасьці. Зусім цяжка прышлося Беларускаму камісарыяту, калі яго пакінулі і гэтыя два таварышы-партыйцы. Тэрміновасьць апошняе пастановы не дазволіла пецярбурскай сэкцыі РКП абраць на пасаду ка­місара свайго члена, і лева-эсэраўскі бунт у Маскве застаў на пасадзе камісара Беларускага нацыянальнага камісарыяту левага эсэра. Больш цяжкага і горкага кур'ёзу нельга было і чакаць. І шкоднасьць яго далася ў знакі камісарыяту. Прышлося шмат далажыць стараньня новаму камі