Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кіх працаўнікоў у РСФСР вакол РКП і савецкае ўлады і згрупаваць з іх моцны асяродак барацьбітоў за вызваленьне Беларусі і за яе будаў­ніцтва на падставах ідэй Кастрычніка. Гэты асяродак таксама мусіў быць організаванай беларускай савецкай грамадзкасьцю, якую заўсёды трэба было выстаўляць проці радаўскіх махінацый.

Рэальнае разьвязаньне паказаных задач пачалося з організацыі Бела­рускага нацыянальнага камісарыяту пры Народным камісарыяце нацыя­нальных спраў. Сёмага студзеня па ініцыятыве камітэту БС-ДРП(б) адбылася ў Пецярбурзе нарада з прадстаўнікоў БС-ДРП(б), пецярбур­скае організацыі БСГ, чыгуначнай організацыі беларусаў і беларускай вайсковай організацыі, якая выказалася за пільную патрэбу ў організа­цыі Беларускага нацыянальнага камісарыяту; нарада таксама вызначыла кандыдатаў на пасаду камісара, намесьніка і сакратара.

Кіраўнічая пасады, як і мае быць, засталіся за прадстаўнікамі БС-ДРП(б). БСГ атрымала пасаду сакратара. На большае яна і не прэ­тэндавала, маючы на ўвазе і памяншэньне свайго ўплыву і, асабліва, скарачэньне свайго асабовага складу. Гэтае скарачэньне членаў пецяр­бурскай організацыі БСГ адбывалася двума шляхамі: праз выезд з Пецярбургу дэмобілізаваных салдат і праз пераход часткі членаў БСГ у іншыя партыі. Было ясна, што існаваньне ў Пецярбурзе (дый у іншых мясцох) БСГ пры савецкім ладзе ненатуральна. І рэштку часу яна выкарыстала толькі для таго, каб запляміць у сваёй рэзолюцыі ад 11 сакавіка 1918 году працу Беларускае рады і падкрэсьліць сваю блізкасьць рэволюцыйным рабочым. Гэтай-жа разолюцыяй была абве­шчана вайна і правай частцы БСГ, якая прыняла ўдзел у Радзе і ў яе працы. Лёгічна стваралася становішча, якое тлумачыла памянёную рэзолюцыю, як этап пераходу левае БСГ у шэрагі БС-ДРП(б) і вайны пад яе сьцягам з менскім буржуазна-незалежніцкім асяродкам. Ня болей як праз месяц пасьля гэтага пецярбурская організацыя БСГ фактычна перастала існаваць. Правая яе частка, згрупаваўшыся вакол Рады, яшчэ існавала нейкі час, перайменаваўшыся далей, увесну 1918 году, у беларускую партыю соцыялістых-рэволюцыянэраў.

Такім чынам, заснаваны і ў канцы лютага 1918 г. распачаўшы працу Беларускі нацыянальны камісарыят апіраўся ў сваёй чыннасьці на Беларускую соцыял-дэмократычную рабочую партыю бальшавікоў. Уплыў яе сярод беларускіх рабочых і бежанскіх колаў паступова ўзрастаў, асабовы склад навочна павялічваўся. Адпаведна гэтаму пашыралася і ўскладнялася праца БС-ДРП(б). У лютым месяцы быў заснаваны „гурток беларускай соцыялістычнай моладзі", які разгарнуў політычную, агітацыйную і культурна-асьветную працу. Таксама было зорганізавана таварыства для змаганьня проці окупацыі Польшчаю і Літвою частак Беларусі. Яго праца знаходзілася пад наглядам і дырэктаваньнем БС-ДРП(б). Аднак, гэтай мірнай чыннасьці ў значнай меры перашкаджалі