Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такім чынам, конфэрэнцыя, прарабіўшы вялікую і складаную працу ў сэнсе організацыйнага аформленьня сэкцыйнай чыннасьці і ў справе вызначэньня гэтай чаннасьці ў будучы час, станавіла перад беларускімі сэкцыямі адпаведныя задачы. Настрой удзельнікаў конфэрэнцыі і захап­леньне ў вырашэньні абгавораных пытаньняў—сьведчылі аб разьвіцьці работы і аб яе посьпеху. З вераю ў гэта разьяжджаліся таварышы на месцы. Але частка іх не пасьпела яшчэ пакінуць Масквы, як важней­шае пытаньне конфэрэнцыі—стварэньне беларускага рабоча-сялянскага ўраду—было вырашана. Дзякуючы гэтаму частка членаў цэнтральнага бюро сэкцый з прычыны таго, што яны ўваходзілі ў склад ураду, мусіла выехаць у Беларусь. З прычыны гэтага характар і размах ра­боты абранага Бюро сэкцый і сэкцый на далей набыў крыху іншы кірунак.