Старонка:Беларускія сэкцыі РКП і стварэньне Беларускай Савецкай Рэспублікі.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

абагульненае гаспадаркі. Наяўнасьць у краіне маёнткаў з шырокім ужы­ваньнем парабкоўскае працы надае ўпэўненасьці ў тым, што комуны будуць найлепшаю формаю зямлякарыстаньня і для сельскага безьзя­мельнага пролетарыяту.

Разам з тым конфэрэнцыя выказваецца за выкарыстаньне вялікіх панскіх маёнткаў пад буйныя савецкія гаспадаркі, як гаспадаркі ўзор­ныя, што вытвараюць максымум сельскагаспадарчых продуктаў. Гэта дазволіць савецкай уладзе з большым посьпехам вырашыць харчовае пытаньне, разбураючага ўплыву якога так упэўнена чакаюць ворагі рабоча-сялянскай улады".

* * *

Апроч паданых у нашым нарысе важнейшых пастаноў і рэзолюцый, конфэрэнцыя прыняла яшчэ шэраг рэзолюцый па іншых пытаньнях, якія яна абгаворвала. Так, трэба адзначыць пастановы аб культурна-асьвет­ най рабоце, аб агітацыйна-політычнай і організацыйнай рабоце і сродках для яе, аб мобілізацыі комуністых-беларусаў, аб органе бюро сэкцыі і інш. Таксама конфэрэнцыя прыняла адозву да „Беларускага народу"[1].

Бягучымі справамі конфэрэнцыя заняла сваё апошняе пасяджэньне 23 сьнежня. Бягучыя справы ахапілі сабою інформацыю т. Лагуна пра становішча каля Баранавіцкага раёну, куды ён накіроўваўся Белнакомам, інформацыю т. Клыша пра работу і яе ўмовы ў Менску і выбары цэнт­ральнага бюро сэкцый. Абраньне бюро стаяла апошнім. Праз галаса­ваньне запіскамі абраны былі ў цэнтральнае бюро беларускіх сэкцый РКП(б) наступныя таварышы: З. Жылуновіч, Ф. Балбека, А. Чарвякоў, І. Няцэцкі, М. Дракон і Я. Дыла. Цэнтральнаму бюро было даручана склікаць Усебеларускі зьезд комуністычных сэкцый пасьля партыйнай конфэрэнцыі ў Смаленску, назначанай на 27 сьнежня. Якраз у часе вы­бараў бюро маскоўская сэкцыя атрымала тэлеграму са Смаленску за подпісам сакратара Абласнога камітэту РКП(б) т. Кнорына з запра­шэньнем прыслаць прадстаўнікоў на памянёную конфэрэнцыю ў Сма­ленску. Пасьля абгавору конфэрэнцыя вылучыла з свайго складу дэле­гатамі ў Смаленск трох таварышоў: П. Клыша, В. Ханіна і Я. Лагуна. Заключнай прамовай старшыні конфэрэнцыя была зачынена а палове першай гадзіны ўночы. Удзельнікі конфэрэнцыі з уздымам і натхнень­нем прасьпявалі перш Інтэрнацыянал, а пасьля беларускую марсэльезу.

* * *

Хутка пасьля конфэрэнцыі беларускіх сэкцый РКП(б) абранае ёю цэнтральнае бюро накіравала да тав. Сталіна некалькіх членаў бюро для інформацыі пра пастановы і працу конфэрэнцыі. Таксама протокол работ і пастаноў быў разасланы вышэйшым партыйным установам.

  1. Адозва гэта надрукавана ў № 1 (45) „Дзяньніцы", у органе Народнага каміса­рыяту па нацыянальных справах „Жизнь национальностей" і ў шэрагу іншых газэт.