Гэта старонка не была вычытаная
КУЧА ГРОШЫ.
Жылі калісьці на сьвеце два стральцы і хадзілі яны на палеваньне. Ідуць раз цёмным лесам па глухой сьцежэчцы, — сустрэўся ім старычок.
І кажэ ён ім:
— Не хадзіце па гэтай сьцежцы, стральцы.
— А што, дзядулька?
— Тут, братцы, на гэтай сьцежэчцы ляжыць вялізная зьмея, і нельга ні прайсьці, ні праехаці.
— Дзякуем, дзядуля, што нас ад сьмерці адвёў.
Дзядуля пайшоў, а стральцы пастаялі, падумалі, дый кажуць:
— А што нам зьмея? Мы маем чым бараніцца! Няўжо-ж мы га́дзіны не зваюëм?!..
І пайшлі; дайшлі і відзяць: вялікая куча грошэй ляжыць на сьцежцы. Засьмеяліся тагды мысьлівые і гавораць:
— Вот ëн, стары гад, што нам сказаў! Каб мы яго паслухалі, ён сам гэтые грошы