ца. Час не дазваляе ілюстраваць прыкладамі рад перакладаў, якія па сутнасці з’яўляюцца актамі кампраметацыі паэта, якога перакладаюць. Пашчаслівілася грузінскім таварышам, за пераклады творчасці якіх узяліся такія майстры слова, як Нікалай Тіханаў і Барыс Пастэрнак. З перакладаў з беларускай мовы вылучаюцца сваёй якасцю зробленыя М. Галодным, М. Светловым, О. Колычевым, П. Антакольскім, М. Ісакоўскім.
Апошняе, на чым я хачу спыніцца, гэта — нашыя кадры. Як ніколі, у літаратуру цяпер, у сувязі з агульным культурным ростам краіны, вялізны прыток моладзі. Літаратурны маладняк ідзе да нас сямімільнымі крокамі. Але не заўсёды адчуваюць у нас належную цеплыню. Работа па літаратурнай вучобе з маладымі ў нас правільна не наладжана. Казённа-бюракратычны стыль у гэтай важнейшай рабоце бясспрэчна дае дрэнныя вынікі. Шмат у чым гэтай справе шкодзяць некаторыя дасужыя крытыкі. З’яўленне аднаго ўдалага верша пачынаючага паэта яны захваляць, узнясуць да нябёс, і гэтай сваёй «паслугай» губяць дараванне: галава закруціцца, вучоба закідваецца.
У беларускую паэзію ідуць, звяртаючы на сябе ўвагу сваім дараваннем, маладыя паэты Сяднёў, Аляксеенка, Няхай, Бурдзель, Калачынскі і інш.
Квітнеюць маладыя парасткі беларускай паэзіі. З кожным годам усё званчэй і мацней гучаць галасы песняроў беларускага народу. Гэтыя галасы