Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўліваюцца ў магутны хор усесаюзнай соцыялістычнай літаратуры.

Беларускія совецкія паэты шчаслівыя тым, што яны жывуць у дзівоснай краіне соцыялізма, што аб іх клапоціцца партыя большэвікоў Беларусі на чале з Н. Ф. Гікало. (Апладысменты.)

Адна ў іх задача жыцця — стаць творцамі, вартымі эпохі вялікага Сталіна. (Апладысменты.)

Скрышаючы косці развалін старызны
Грыміць перакатамі слаўны салют
Агнямі ўрачыстасці соцыялізма
Заліт рэволюцыі нашай маршрут.
Як злучацца ў вузел нястрымныя хвалі
Нязломнае сілы народзіцца вір.
Вядзі,
Мы з’яднаны табой,
Правадыр —
Наш родны, любімы наш Сталін!

(Бурныя, працяглыя апладысменты.)

Голас: Таварышу Сталіну «ура!»

(Бурныя, працяглыя апладысменты. Усе ўстаюць.)