ўключаецца лірыка, укропліваецца лірычнае адхіленне ад імя аўтара, лірычныя адхіленні ўносяць героі твору. І адваротнае. У лірычных вершах выкарыстоўваюцца тон і манеры эпічнага пісьма.
Некаторыя паэты, працуючы раней у галіне публіцыстычнай паэзіі, скаціліся да эстэтычных зарысовак сваіх інтымных пачуццяў, не маючых грамадскай каштоўнасці, да зарысовак пейзажа, да пераліву фарбаў на небасхіле, і гэтае сваё «лірычнае» адхіленне матывуюць тым, што жанр публіцыстычнай лірыкі, лірыкі вялізнай страснасці і палітычнай насычанасці ўжо страціў сілу сваёй дзейнасці.
Часткова гэтыя няправільныя настроі жывяцца няўдала кінутай фразай Н. І. Бухарыным на Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў, што: «час агітак ужо мінуў», часткова проста таму, што гэтыя паэты не разумеюць усёй гістарычнай соцыяльнай значымасці падзей, якія адбываюцца ў краіне.
Адкрыта сказаў В. Шклоўскі ў сваёй кнізе «Поиски оптимизма», што: «Мне лягчэй апісаць стары горад Бярозаўку і яго рынак, чым трэцюю канферэнцыю калгасніц». Вузкасць светапогляду ў некаторых пісьменнікаў не дазваляе ім зразумець усіх працэсаў нашай рэчаіснасці.
Тут вельмі да рэчы будзе ўспомніць творчы шлях «лепшага паэта совецкай эпохі», як сказаў таварыш Сталін, шлях Владзіміра Маякоўскага. Яго паэтычная практыка з’яўляецца залатым