— Ці барацьбы канец? |
Ярка ў беларускай совецкай паэзіі адлюстравана рабскае жыццё працоўных Заходняй Беларусі, якая знаходзіцца пад гнётам польскага фашызма. Барацьбе за нацыянальны вызваленчы рух нашых братоў у Заходняй Беларусі амаль у кожнага беларускага совецкага паэта прысвечаны лепшыя старонкі яго творчасці. Пра Заходнюю Беларусь мы знойдзем вершы ў Янкі Купалы, у Якуба Коласа, у Міхася Чарота, у Крапівы, у М. Хведаровіча, у яўрэйскага паэта Тэйфа. Вядомы ўмовы жыцця працоўных у зарубежнай Беларусі: голад і беспраўе, здзекі і турма. Тыя некалькі беларускіх пачатковых школ, якія існавалі раней у заходне-беларускіх вёсках, польскімі панамі ліквідаваны. Пра магчымасць культурнай работы і думаць нельга. Беларуская рэволюцыйная мастацкая літаратура развіваецца толькі ў падпольных умовах і на старонках рукапісных часопісаў, якія сакрэтна выдаюцца ў турмах нашымі зняволенымі братамі.
У нас, у Совецкай Беларусі, за адзін толькі год кніг на беларускай мове выдаецца ў 15 разоў больш, чым было выдана за ўсе часы ўсімі выдавецтвамі да Кастрычніцкай рэволюцыі. (Апладысменты.) Я не гавару пра той гіганцкі рост прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Вялізны кантраст: радаснае, вясёлае, багатае жыццё бела-