Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мічнай распыленасцю, абстрактным «планетарным» апяваннем перамог соцыялістычнай paдзімы. Такая яго «Прамова фактамі», «Цэхавыя будні», паэма «Менск». З другога боку, амаль з самага пачатку яго паэтычнай работы праглядала другая якасць — лірычная цеплыня, уменне схапіць характэрную дэталь чалавечых паводзін, настроі людзей і ўменне ўзняцца да ўзроўню мастацкага абагульнення. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў такіх якасна-неаднолькава роўных вершах, як «Гады як шторм», «Праз горы і стэп», «Зямля», «Двайня».

Гэтыя дзве супярэчлівыя «сілы» ў паэтычнай душы Броўкі і да апошніх гадоў даюць сябе знаць, але ясна выяўлена тэндэнцыя перамогі другой з’явы — умення выбраць тэму, матэрыял, умення перамагчы кампазіцыйную рыхласць верша, запаліць радок пафасам. Апошняя кніга яго вершаў «Прыход героя» знамянуе сабой творчы рост. Гэтая кніга выразліва паказвае на тыя творчыя цяжкасці, якія, часта не без поспеху, Броўку ўдаецца перамагаць.

Адным з лепшых, насычаных аптымізмам, верай у перамогу, пафасам, які кліча да барацьбы, з’яўляецца яго верш «Праз горы і стэп». Верш, пабудаваны на матэрыяле гістарычных баёў у гады грамадзянскай вайны Самарскай кавалерыйскай дывізіі. Сіла мастацкага ўздзеяння гэтага верша заключаецца ў тым, што аўтар не прытрымліваўся слепа гістарычных даных. Ён не