Не аптымізм абыякавага назірання жыццёвых падзей, а палкі ўдзел у разгортванні гэтых падзей, не апяванне абстрактнай сілы «дабра», а творчая праца, якая дае шчасце чалавецтву, не шчаслівая выпадковасць у добрым зыходзе падзей, не база прымітыўнага аптымізма амерыканскага мешчаніна, выражаная ў славутай формуле «О-кей» — «усё ў парадку», не аптымізм, які прапагандуе «цярпенне пераносіць цяжкія хвіліны жыцця» (Золя), а аптымізм, настойлівага перамагання цяжкасцей, аптымізм гіганцкай перабудовы жыцця і чалавечых адносін, аптымізм, вытокі якога — у глыбокай ідэйнай сувязі з соцыялістычнай справай, у глыбокім разуменні людзей нашай краіны. Іменна гэтыя рысы рэволюцыйнага аптымізма характарызуюць дух совецкай мастацкай літаратуры. Гэта іменна, адна з тых вялікіх якасцей, якая зрабіла В. Маякоўскага «лепшым паэтам совецкай эпохі». (Апладысменты.)
Па лініі развіцця палітычнай лірыкі, насычанай аптымізмам, у нашай паэзіі імкнецца ісці Пятрусь Броўка.
У літаратуру П. Броўка, як і многія іншыя пісьменнікі, прышоў, выхоўваючыся на старонках большэвіцкага друку. Пячатка наіўнай агітацыйнай паэзіі моцная ў вершах першага этапа яго паэтычнай дзейнасці. Згубныя ўплывы «Літфронта» таксама моцна далі сябе знаць на творчасці Броўкі. Многія з яго вершаў грэшныя рытарычнасцю, схематызмам, шматслоўнасцю, рыт-