пасылае яго ў Чырвоную армію берагчы як зрэнку вока граніцы Советаў. Яна не плача, не сумуе, гэта-ж «не ў салдаты быць пад гнётам ды пад палкай царскай» ідзе яе сын. Яна сёння ўжо ведае, што аб яе сыне будзе «краіна ў клапотах, быццам матка родная». І гэтае другое нараджэнне чалавека, нараджэнне новай самасвядомасці, новай псіхалогіі, і сонечны лёс нашых совецкіх дзяцей жывяць паэта сокамі аптымізма.
Творы пра дзяцей або творы, якія завяршаюцца такой падзеяй, як нараджэнне дзіцяці, усё часцей і часцей з’яўляюцца ў нашай совецкай літаратуры.
Успомніце «Время вперед» — Катаева, «Я люблю» — Аўдзеенкі, вершы «Хлопчык і лётчык» — Я. Купалы, «Двайня» — П. Броўкі, «Карына Васільева» — Ізі Харыка, песні А. Суркова і Пракоф’ева — ва ўсіх гэтых рэчах нараджэнне дзіцяці, вясёлае жыццё дзяцей, шчаслівая юнасць адыгрываюць не столькі сюжэтную, колькі пераважна эмацыянальную ролю.
Бадзёры настрой, вясёлкавыя фарбы, гордае гучэнне голасу сучасных паэтычных твораў рэзка адрозніваюцца ад твораў перыяда 1925—1930 гг. Класавая накіраванасць, баявітасць, чысты голас без хрыпаты наноснага дробнабуржуазнага ўплыву, яснасць задачы, імкненне да прастаты выкладання, да філасофскага абагульнення, імкненне да аўладання матэрыялам, упартыя шуканні адпаведных актыўных форм і сродкаў выкладання — гэта