Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і зусім другую песню, у Новым рытмічным напружанні, у новых бадзёрачых фарбах, спявае Янка Купала ў 1934 годзе пра лёс совецкіх дзяцей:

Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Не згадала матуля,
Што выйдзе з Алесі.

Як набралася моцы
Матчына дачушка,
Паляцела да сонца
Пералётнай птушкай.

Паляцела дзяўчына
Самалётам гонкім,
Над шчаслівай краінай,
Над роднай старонкай.

Маці над калыскаю спявала аб надыходзячым цяжкім, нявольніцкім жыцці. Але другое грамадскае жыццё ў нас і таму «не згадала матуля, што выйдзе з Алесі». Дачка вырасла, стала на шлях творчага жыцця, на шлях «дерзаний» і гераізма.

Ды і сялянка-маці ва ўмовах совецкай рэчаіснасці, ва ўмовах шчаслівага калгаснага жыцця сама ўжо стала мысліць па-інакшаму: ёй ужо стаў ясным сёнешні шлях чалавека шлях, заваёваны ў жорсткай класавай барацьбе пролетарыята. І вобраз новага чалавека, вобраз маткі, якая любіць соцыялістычную радзіму, сваіх сыноў, бліскуча паказаны ў вершы «Выпраўляла маці сына». Не ў няволю, чужыну, выпраўляе сына, яна