Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рост соцыялістычнай гаспадаркі і культуры Совецкага саюза і Совецкай Беларусі, перамогі нацыянальнай палітыкі, якую праводзіць наша партыя, росквіт беларускай совецкай культуры, клапатлівыя адносіны нашай партыі да людзей, работа беларускіх пісьменнікаў-комуністаў — прывялі і Я. Купалу, і Я. Коласа ў рады актыўных будаўнікоў нашага дзівоснага жыцця. (Апладысменты.)

Гісторыкі нашай літаратуры бясспрэчна скажуць, што творы Я. Купалы і Я. Коласа першых гадоў іх паэтычнай работы з’яўляюцца лепшымі старонкамі ўсёй дарэволюцыйнай паэзіі, па сутнасці — першыя ў гісторыі беларускай паэзіі слаўныя старонкі беларускага мастацкага слова.

Гісторыкі нашай літаратуры бясспрэчна скажуць, што цяперашнія нашы народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас з’яўляюцца родапачынальнікамі сапраўднай мастацкай беларускай літаратуры. (Апладысменты.)

Сёння і Я. Купала, і Я. Колас з’яўляюцца ўдзельнікамі ўпартай барацьбы за беларускую совецкую мастацкую літаратуру. Калі Янка Купала гадоў 25 таму назад пісаў:

Кожны край мае тых, што апяваюць,
Чым ёсць для народу упадак і хвала,
А беларусы нікога-ж не маюць,
Няхай-жа хоць будзе Янка Купала, —