Перайсці да зместу

Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго зліліся-б з «сучасным яму слоем беларускай паэзіі».

І польскі пан, і беларускія буржуазныя нацыяналісты інакш і не маглі расцэньваць творчасць Купалы. Бачачы шырокі водгук купалаўскіх песень у масах, іх папулярнасць, Багдановіч крычыць: «шурпатыя вершы», «слаба апрацаваныя з боку формы і мовы». Хіба гэтыя крыкі не нагадваюць нам ацэнку рускіх дваранскіх эстэтаў творчасці Некрасава, яго магутных, гнеўных строф? Дваранская-ж знаць крычала — «тапорны талент», бачачы, як круг уплыву Некрасава на чытачоў усё больш і больш пашыраецца. Гэтыя факты барацьбы нагадваюць нам і славутую гісторыю цкавання Т. Г. Шэўчэнка.

Багдановіч абвінавачвае Янку Купалу ў тым, што ў яго вершах і паэмах «неапрацаваная мова», у той час, калі мова творчасці Янкі Купалы выключная па сваёй эмацыянальнай сіле, мова народнай творчасці, мова, якая паслужыла асновай у справе барацьбы за развіццё беларускай літаратурнай мовы. На багацце і чыстату беларускай мовы ў Купалы звярнуў увагу і А. Луначарскі («Известия», 1930 г., № 132). Гаворачы пра зборнік «Жалейка», тав. Луначарскі сказаў: «Яе чыстая, багатая і сапраўды беларуская мова, яе глыбокі бядняцка-сялянскі змест вобразаў, думак, яе простая, празрыстая і меладыйная напеўнасць стварылі вялізнае ўражанне. Кніга адлюстравала