Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Акалічнасьць ме́йсца адказвае на пытаньні дзе́? скуль? куды? Напрыклад: Бяда ў бары яго спаткала. 3 не́ба звалілася зорка. Рэкі плывуць у мора.

Акалічнасьць прычыны адказвае на пытаньне чаму? дзеля якое прычыны? Напрыклад: Ён за работай ня будзе ме́ць часу й паме́рці. Ён вярнуўся дамоў дзеля бацькоў. Хата загарэлася ад пе́чы.

Акалічнасьць мэты адказвае на пытаньні нашто? для якое мэты? Напрыклад: Ён шмат дае́ на бе́дных. Валы пайшлі ваду піць.

Акалічнасьць спосабу паказвае як, якім способам не́шта робіцца. Напрыклад: Ціха сьпіць дзіцятка. Пайшла ў ме́ста пехатою.

§ 107. Тыя сказы, што маюць толькі асноўныя часьціны, г. з., дзе́йнік і сказьнік называюцца кароткімі: Сонца ўзыйшло. Бацька гарэ.

Тыя, што маюць апрача асноўных часьцін і даданыя, называюцца разьвітымі: Побач раскінулісь родныя вёскі. Жалем сьціскаюцца грудзі.

Сказы, што маюць дзе́йнік, называюцца поўнымі. У паноў было ігрышча. Усё сьпіць.

Тыя сказы, што дзе́йніка ня маюць, але ён разуме́ецца, аб ім можна дагадацца, называюцца няпоўнымі: У аднаго чалаве́ка былі два сыны. Жылі сабе́ згодна (разуме́ецца сыны).

Калі-ж аб дзе́йніку і дагадацца не́льга, то гэта безасабовы сказ (г. зн., без асобы або рэчы, ад якое зале́жыць дзе́йнасьць). Сьцямне́ла. Грыміць. Чужым розумам ве́к не перажыве́ш. Хоць блізка відаць, ды далёка дыбаць. Цярпе́ньнем і працай горы пераносяць.

Калі ў сказе два ці больш дзе́йнікі, сказьнікі, дапауне́ньні, азначэньні ці аднолькавыя акалічнасьці, то такі сказ называецца зьлітым. Напрыклад: Ідзе́ жняя і ве́села пяе́. Ве́села й хутка мінутка ў мінутку зойдзе нам час. У стуку і груку забудзем мы муку працы свае́.