Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V.

Сказ

§ 105. У мове кожнае слова ўжываецца не асобна, а ў зьвязку з другімі. Як вяжуцца паміж сабою словы ў мове паказвае навука аб сказе.

У мове мы выказаваем словамі розныя думкі.

Думка выказаная словамі называецца сказам: Пастух трубіць. Зоркі зігацяць на не́бе.

Словы, з якіх складаецца сказ, называюцца часьцінамі сказу.

Часьціны сказу дзе́ляцца на асноўныя і даданыя.

Асноўныя часьціны дзьве́: дзе́йнік і сказьнік.

Дзе́йнік паказвае асобу або рэч, якая не́шта дзеіць або з якою не́шта дзе́іцца: пастух трубіць; зоркі зігацяць.

Увага. Вельмі важна заўважыць тое, што дзе́йнік стаіць у назоўным склоне (адказвае на пытаньне — хто? што?): пастух трубіць, трава расьце́, яны прыйшлі, пяць больш за чатыры і г. д.

Сказьнік паказвае, што ў сказе кажацца аб дзе́йніку, або што дзе́йнік дзе́іць ці што з ім дзе́іцца: пастух трубіць, зоркі зігацяць, трава зяленая і г. д.

§ 106. Даданыя часьціны сказу дадаюцца або да дзе́йніка, або да сказьніка. Возьмем, напр., такі сказ: Цікаўныя кніжкі ляжаць на паліцы. Тутака кніжкі — дзе́йнік, ляжаць — сказь-