Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заме́ста падвойных зычных пішуцца простыя: каса, маса, тэлеграма, Фінляндыя, Голяндыя — а ня касса, масса, тэлеграмма, Гольляндыя, Фіннляндыя і г. д.

Чужазе́мнае l, перадае́цца мягкім ль, а ня цьвёрдым л: Лёндон, філёзофія, монолёг і г. д.

Трэба заўважыць правапіс у такіх разох, як рэдакцыя, нацыя, Францыя, рацыя; рэдакцыйны, нацыянальны, рацыянальны, Голяндыя, Фінляндыя, Курляндыя.