Старонка:Беларуская граматыка для школ (1920).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 21. Імя можа быць або ўласным: Вільня, Ме́нск, Беларусь, Лявон — або агульным: ме́ста, край, чалаве́к і г. д.

Уласнае імя азначае толькі адну якую рэч, каб аддзяліць яе́ ад другіх падобных.

Агульнае імя паказавае наагул цэлы рад падобных рэчаў.

Уласнае імя пішацца з вялікае літары.


УЗОРЫ СКЛАНЕ́НЬНЯ.

I. Мужчынскі род.

§ 22. А. Цьвёрды зычны перад канчаткам:

лік адзіночны. лік множны.
а)Наз. 1)вол вал-ы
Род. вал-а́ вал-оў
Дав. вал-у вал-ом
Він. вал-а вал-ы
Твор. вал-ом вал-амі
Ме́сн. вал-е́ вал-ох
Кліч. бач ніжэй § 26.

Другія прыклады:

лік адзіночны.

Наз. 2)пясок 3)дождж
Род. пяск-у даждж-у
Дав. пяск-у даждж-у
Він. як Назоўны
Твор. пяско-м даждж-ом
Ме́сн. пяск-у даждж-у

лік множны.

Наз. 2)пяск-і 3)даждж-ы
Род. пяск-оў даждж-оў
Дав. пяск-ом даждж-ом
Він. як Назоўны
Твор. пяск-амі даждж-амі
Ме́сн. пяск-о́х даждж-о́х