Старонка:Белалобы.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Скокнуўшы ў дзірку, ваўчыха ўпала пярэднімі лапамі і грудзямі на нешта мяккае і цёплае, мусіць, на барана, і ў гэты час у хляве нешта раптам запішчэла, забрахала і залілося тонкім з падвываньнем галаском, авечкі кінуліся к сьцяне, і ваўчыха, спужаўшыся, схапіла, што першае папалася ёй у зубы, і кінулася вон…

Яна бегла, напружваючы сілы, а ў гэты час Арапка, пачуўшы воўка, гвалтоўна выла, кудахталі ў зімоўцы патрывожаныя куры, і Ігнат, вышаўшы на ганак, крычаў:

— Поўны ход! Пашоў к сьвістку!

І сьвістаў, як машына, і потым-го-го-го-го!..

І ўвесь гэты шум паўтарала лясное рэха.

Калі паволі ўсё гэта заціхла, ваўчыха крыху супакоілася і стала прыкмячаць, што яе здабыча, якую яна трымала ў зубах і валакла па сьнезе, была як-бы цяжэй і цьвярдзей, чым звычайна бываюць у гэту пару ягняты, і пахла як быццам