Старонка:Белалобы.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галодная ваўчыха ўстала, каб ісьці на паляваньне. Яе ваўчаняты, усе трое, моцна спалі, зьбіўшыся ў кучу, і грэлі адно аднаго. Яна аблізала іх і пайшла.

Быў ужо вясновы месяц сакавік, але па начох дрэвы трашчалі ад холаду, як у сьнежні, і высалапіш язык, як яго пачынала моцна шчыпаць.

Ваўчыха была слабага здароўя, палахлівая; яна ўздрыгвала ад усякага шолаху і ўсё думала аб тым, як-бы дома без яе хто не пакрыўдзіў ваўчанят. Пах чалавечых і конскіх сьлядоў, пні, складзеныя дровы і цёмная ўгноеная дарога пужалі яе; ёй здавалася, быццам за дрэвамі ўпацёмках стаяць людзі, і недзе за лесам выюць сабакі.