Старонка:Бедныя людзі.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вас, родная мая, — а то, што з таго будзе? Пайду на Няву, ды і квіта. Яйправа-ж будзе гэта, Барбарачка; што-ж мне бяз вас рабіць застанецца! Ах, душачка мая, Барбарачка! Хочацца, відаць, вам, каб мяне ламавік на Волкавы магільнік адвёз; каб там якаянебудзь старая жабрачка-шлюпальніца адна маю труну праводзіла, каб мяне там пяском засыпалі, ды прэч пайшлі, ды аднаго там пакінулі. Грэх, грэх, матачка! Яйправа грэх, яй-богу грэх! Адсылаю вам вашу кніжку, сябровачка мая, Барбарачка. і калі вы, сябровачка мая, запытаецеся ў мяне пра вашу кніжачку, дык я скажу, што ў жыцьці маім не здаралася чытаць мне такіх слаўных кніжак, таюся цяпер я самога сябе, матачка, як-жа гэта я жыў да гэтага часу такім балваном, даруй божа? Што рабіў? з якіх я лясоў? Я-ж нічога ня ведаю, матачка, ані, нічога на ведаю! Зусім нічога ня ведаю! Я вам, Барбарачка, па-простаму кажу, — я чалавек навучоны; чытаў я да гэтага часу мала, вельмі мала чытаў, ды амаль нічога: Карціну чалавека, разумны твор, чытаў: Хлопчыка, што грае розныя птукі на званочках, чытаў, ды Івікавы жураўлі — вось толькі і ўсяго, а больш ніколі нічога ня чытаў. Цяпер я Станцыённага наглядчыка тут у вашай кніжцы прачытаў; вось ужо скажу я вам, матачка, здараецца-ж гэтак, што жывеш, а ня ведаеш, што пад бокам там у цябе кніжка ёсьць. дзе ўсё жыцьцё тваё, як на пальцах, ракладзена. Ды і што самому раней неўздагад было, дык вось тут, як пачнеш чытаць у гэтакай кніжцы, дык сам усё памаленьку, і ўспомніш, і адшукаеш, і разгадаеш.