Старонка:Бедныя людзі.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ліпеня 1.

Блазнота, блазнота, Барбарачка, проста блазнота! Пакінь вас так, дык вы там галоўкай сваёй і чагочаго не перадумаеце. І тое ня так, і гэта ня так! А я бачу цяпер, што гэта ўсё блазнота. Ды чаго-ж вам не хапае ў нас, матачка, вы ўсяго гэта скажеце! Вас кахаюць, вы нас кахаеце, мы ўсе здаволеныя, і шчасьлівыя, — чаго-ж больш? Ну, а што вы ў чужых людзёх будзеце рабіць? Вы-ж, мабыць, яшчэ Ня ведаеце, што такое чужы чалавек. Ведаю я яго, матачка, добра ведаю; здаралася хлеб яго есьці. Горкі ён, Барбарачка, ужо які горкі, ужо сэрцайка твайго ня хопіць, так ён яго закатуе дакорамі, упікамі ды поглядам нядобрым. У нас вам цёпла, добра, — быццам у гнязьдзечку прытуліліся, ды і нас як-жа вы без галавы пакінеце. Ну, што мы будзем рабіць бяз вас; што я, стары, буду рабіць тады? Вы нам непатрэбныя? некарысныя? Як некарысныя? Не, вы, матачка, самі абмяркуйце, як-жа вы некарысныя? Вы мне вельмі карысныя, Барбарачка, вы гэтакі ўплыў маеце цудадзейны... Вось я пра вас думаю цяпер, і мне весела... Я вам іншы раз ліст напішу і ўсе пачуцьці ў ім вылажу, на што падрабязны адказ ад вас маю. — Гардэробцу вам накупляў, капялюшык зрабіў; — ад вас камісія часамі выходзіць якая-небудзь, я і камісію... Не, як-жа вы некарысныя? Ды і што я адзін буду рабіць на старасьці, на што гадзён буду? Вы, можа быць, пра гэта і не падумалі, Барбарачка; не, вы якраз пра гэта падумайце — што, вось, навошта ён без мяне будзе гадзён? Я прызвычаіўся да