Старонка:Бедныя людзі.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзея проста з часоў Івана Грознага, як вы бачыце. Вось гутарка Ярмака і Зюлейкі.

«— Ты кахаеш мяне, Зюлейка! — О паўтары, паўтары!..

«— Я кахаю цябе, Ярмак, — прашаптала Зюлейка.

«— Неба і зямля, дзякую вас! Я шчасьлівы!.. Вы далі мне ўсё, усё, да чаго з юнацкіх гадоў імкнуўся ўсхваляваны дух мой. Дык вось куды вяла ты мяне, мая зорка пуцяводная, дык вось чаго ты прывяла мяне сюды, за Каменны Пояс! Я пакажу ўсяму сьвету маю Зюлейку, і людзі, шалёныя страшыдлы, не пасьмеюць абвінаваціць мяне! О, калі яны разумеюць гэтыя таямнічыя цярпеньні яе кволай душы, калі яны здольны бачыць цэлую поэму ў адней сьлязінцы маёй Зюлейкі! О, дай мне сьцерці пацалункамі гэту сьлязінку, дай мне выпіць яе, гэту нябесную сьлязінку... незямная!

«— Ярмак, — сказала Зюлейка, — сьвет жорсткі, людзі несправядлівыя! Яны будуць праганяць нас, аны асудзяць нас, мой любы Ярмак! Што будзе рабіць бедная дзяўчына, якая вырасла сярод родных сьнягоў Сібіру, у юрце бацькі свайго, у вашым халодным, лёдавым, бяздушным, ганаровым сьвеце? Людзі не зразумеюць мяне, жаданы мой, мой каханы!

«— Тады казацкая шабля ўзьвіецца над імі і сьвісьне! — крыкнуў Ярмак, дзіка бліскаючы вачыма».

Якоў-жа цяпер Ярмак, Барбарачка, калі ён даведаецца, што яго Зюлейка зарэзана. Сьляпы старац, Кучум, карыстаючыся цемрай ночы, пракраўся, калі