Старонка:Бедныя людзі.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сьмерці... Але сьмерць ужо стаяла над беднай мамкай!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 

Чэрвеня 11.

Як я ўдзячна вам за учарайшы шпацыр на астравы, Макар Аляксеевіч! Як там сьвежа, хораша, якая там зеляніна! — Я гэтак даўно ня бачыла зеляніны; — калі была я хворая, мне ўсё здавалася, што я памерці павінна і што памру няйначай; — пасудзеце-ж самі, што я павінна была ўчора адчуваць, якія былі пачуцьці! — Вы ня злуйце на мяне за тое, што была я ўчора такая сумная; мне было вельмі добра, вельмі лёгка, але ў самыя лепшыя хвіліны мае мне заўсёды чамусьці сумна. А што я плакала, дык гэта глупства; я і сама ня ведаю, чаму я ўсё плачу. Я вельмі балюча ўсё адчуваю; уражаньні мае хваравітыя. Бясхмарнае, блядое неба, захад сонца, вячорнае зацішша, — усё гэта, — я ўжо ня ведаю, — але неяк нарыхтавана была ўчора прымаць усе ўражаньні цяжка і пакутна, так што сэрца было цераз край, і душа прасіла сьлёз. Але навошта я вам усё гэта пішу? усё гэта цяжка на сэрца ўплывае, а пераказваць яшчэ цяжэй. Але вы мяне, можа быць, і зразумееце. — І сум, і сьмех! Які вы, дапраўды, добры, Макар Аляксеевіч! — Учора вы так і пазіралі мне ў вочы, каб прачытаць у іх тое, што я адчуваю, і цешыліся захапленьнем маім. Ці кусьцік, дарожка, паласа вады — ужо вы тут, так і стаіцё перада мной, падхарашваецеся, і усё ў вочы мне зазіраеце быццам вы