Старонка:Бедныя людзі.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дарыць кніжкі на сабраныя ім, на працягу доўгага часу, грошы.

Я не магла ўстрымацца ад сьлёз і сьмеху, слухаючы беднага старога; здолеў-жа як наманіць, калі прыперла бяда! Кніжкі былі перанесены ў пакой Пакроўскага і пастаўлены на паліцы. Пакроўскі адразу-ж угадаў праўду. Старога запрасілі абедаць. Гэты дзень мы ўсё былі гэтакія вясёлыя. Пасьля абеду гулялі ў фанты, у карты; Алеся сваволіла, я ад яе не адставала. Пакроўскі быў да мяне ўважлівы і ўсё шукаў выпадку пагаварыць са мной сам-на-сам, але я не ўдавалася. Гэта быў найлепшы дзень за цэлыя чатыры гады майго жыцьця.

А цяпер усё пойдуць сумныя, цяжкія ўспаміны; начнецца аповесьць пра мае чорныя дні. Вось чаму, можа быць, пяро маё пачынае хадзіць больш павольна і быццам-бы адмаўляецца пісаць далей. Вось чаму, можа быць, я з такім захапленьнем і з такой любасьцю ўспамінала ў памяці маёй найменшыя дробязі майго маленькага жыцьця-быцьця ў шчасьлівыя дні мае. Гэтыя дні былі такія кароткія іх зьмяніла гора, чорнае гора, якое бог адзін ведае калі скончыцца.

Няшчасьце маё пачалося хваробай і сьмерцю Пакроўскага.

Ён захварэў праз два месяцы пасьля апошніх здарэньняў, якія я тут апісала. У гэтыя два месяцы ён бязупынна клапаціўся пра спосабы да жыцьця; бо-ж да гэтага часу ён яшчэ ня меў пэўнага становішча. Як і ўсе сухотнікі, ён не разьвітваўся да апош-